Служба бяспекі Украіны перашкодзіла спланаванаму расійскімі спецслужбамі згону на тэрыторыю РФ украінскага вайсковага самалёта-выведніка Су-24М.

Пра гэта ў аўторак паведамляе прэс-служба ведамства.

22 верасня быў затрыманы завербаваны расійскай ваеннай выведкай для выканання гэтай задачы грамадзянін Украіны «К», 1970 г. н, намеснік камандзіра авіяцыйнай (разведвальнай) эскадрыллі, які ўдзельнічаў у правядзенні АТА.

СБУ выявіла, што прыцягненне ўкраінскага вайскоўца да рэалізацыі злачынных намераў расійскія спецслужбы ажыццяўлялі ў некалькі этапаў, у тым ліку шляхам пагроз фізічнага гвалту ў дачыненні да членаў сям'і лётчыка.

Выконваючы заданні расійскай спецслужбы, лётчык павінен быў у ходзе выканання баявых палётаў у зоне АТА ажыццявіць крадзеж баявога самалёта і пасадзіць яго на аэрадроме ў горадзе Курск (РФ).

Для вываду скрадзенага самалёта на аэрадром пасадкі «К» павінен быў сустрэць расійскі самалёт. У выпадку немагчымасці пасадзіць самалёт на пэўны аэрадром з-за пагрозы прымянення сродкаў СПА пілот павінен быў катапультавацца над тэрыторыяй РФ.

Контрвыведка СБУ своечасова выкрыла злачынныя намеры і зрабіла немагчымай іх рэалізацыю шляхам адхілення «К» ад палётаў.

Следчым аддзелам УСБУ ў Хмяльніцкай вобласці распачата крымінальная справа па ст.111 Крымінальнага кодэкса (дзяржаўная здрада).

Лётчыку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Контрвыведка папярэджвае вайскоўцаў аб небяспецы правакацый з боку замежных спецслужбаў і заклікае быць пільнымі і заставацца вернымі прысязе Народу Украіны», — рэзюмуюць у СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?