На працягу апошніх 23 гадоў Еўрасаюз гаварыў з Расіяй «ласкава» і спрабаваў наладзіць супрацоўніцтва. Але гэта была памылка.

Пра гэта ў інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine сказаў прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб. Паводле яго слоў, ЕС меў ілюзію, што Крэмль можна інтэграваць з Захадам.

«Мы на Захадзе забыліся, што расейцы не схільныя прымаць правілы. Яны хочуць іх навязваць самі. Мы захацелі даць ім заходнюю мадэль, але гэта не спрацавала. Цяпер Захаду трэба гэта прызнаць і перагледзець сваё стаўленне да Расіі», — сказаў Стуб.

Ён дадаў, што пазбавіцца ад ілюзіі аб супрацоўніцтве з Расіяй трэба было яшчэ ў 2008 годзе падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі, калі расейская армія ўварвалася на тэрыторыю Грузіі. Фінскі прэм'ер дадаў, што не трэба быць ваенным экспертам, каб зразумець відавочнасць прысутнасці расійскіх салдат на Усходзе Украіны сёння.

Прэм'ер-міністр Фінляндыі дадаў, што яго краіна падтрымлівае жорсткія санкцыі супраць Расіі і гатовая ахвяраваць эканамічным супрацоўніцтвам з ёй.

«У нас 1300 кіламетраў агульнай мяжы. Расія з'яўляецца для нас адным з асноўных гандлёвых партнёраў разам з Германіяй і Швецыяй. Але нашы прынцыпы не прадаюцца. Мы выбралі каманду ў 1995 годзе — ЕС», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?