Беларусь і Расія прапрацоўваюць пытанне аб прыняцці праграмы сумесных дзеянняў у галіне развіцця аўтамабільных дарог. Аб гэтым 1 кастрычніка паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўген Рагачоў.

Паводле яго слоў, у Беларусі вядзецца актыўная работа па мадэрнізацыі аўтадарог. Калі ў рэспубліцы якасць аўтадарогі павышаецца да першай катэгорыі, то разумна, каб гэты калідор на такім жа ўзроўні якасці працягваўся і на расійскай тэрыторыі. «Цяпер абмяркоўваецца пытанне такой пераемнасці па дарозе М5 Мінск — Гомель, каб далей па Поўдні Расіі захоўвалася якасць гэтай дарогі. У планах — павышэнне катэгарыйнасці дарогі М6 Мінск — Гродна», — дадаў Яўген Рагачоў.

Аўтамабільную дарогу М5 Мінск-Гомель на ўчастку Жлобін-Гомель, рэканструкцыя якой пачалася вясной 2012 года, плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да канца 2014 года. Пасля завяршэння работ яна стане ў два разы шырэйшай і будзе адпавядаць еўрапейскім патрабаванням. Пачаць рэканструкцыю аўтамабільнай дарогі М6 Мінск — Гродна да параметраў першай катэгорыі прадугледжваецца ў пачатку 2015 года, работы плануецца выконваць за кошт крэдытных сродкаў Сусветнага банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?