Інфармацыйнае агенцтва, вядомае як ІТАР-ТАСС, вярнулася да сваёй даўняй, савецкай назвы – ТАСС.

Якія прычыны такіх зменаў? Цяжка сказаць. Буйное амерыканскае агенцтва Associated Press бачыць у гэтым кроку настальгію па часах СССР. Настальгія ўзмацнілася з моманту разгортвання канфлікту паміж Расіяй і Захадам з нагоды Украіны. З іншага боку, нагодай для такога рашэння магло стаць тое, што назва Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі ТАСС (ІТАР-ТАСС), якая з’явілася пасля распаду СССР, так і не прыжылася. З 1 кастрычніка поўная назва агенцтва гучыць так: Інфармацыйнае агенцтва Расіі ТАСС – поўная форма, або ТАСС – кароткая.

Пра змену назвы агенцтва праінфармавала ў дзень свайго 110-годдзя. У 1904-м годзе (яшчэ пры Мікалаю ІІ) Тэлеграфічнае агенцтва ў Санкт-Пецярбургу стала першым у краі органам распаўсюджвання інфармацыі. З 1925 года агенцтва называлася Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза, або ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?