У Ганконгу з'явіліся свае «цітушкі». Так, нагадаем, называлі нанятых за грошы крымінальных элементаў, якіх кідалі супраць пратэстоўцаў на Майдане.

Пра гэта ў пятніцу, 3 кастрычніка, у сваім твітары паведаміла журналістка Agence France-Presse Кэці Лі.

Паведамляецца, што іх звозяць у Ганконг з іншых раёнаў краіны.

Акрамя таго, у сваім профілі яна напісала пра тое, што ў раёне Монг Кок у натоўпе пратэстоўцаў былі зафіксаваныя выпадкі сэксуальнага дамагання.

Таксама Katy Lee паведаміла, што 3 кастрычніка група мужчын у масках збіла пратэстоўца, які замінаў ім зносіць барыкады прыхільнікаў дэмакратызацыі.

Раней 3 кастрычніка паведамлялася, што ў Ганконгу пачаліся масавыя беспарадкі.

Бойка адбылася паміж удзельнікамі акцый пратэсту. Прыхільнікі афіцыйнага Пекіна спрабавалі разабраць барыкады апазіцыі.

Пратэсты ў Ганконгу пачаліся з дэманстрацыі студэнтаў, якія патрабавалі дэмакратычных рэформаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?