Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з папам рымскім Францішкам, паведамляе catholic.by

З 1 па 3 кастрычніка ў Рыме праходзіць пленарнае пасяджэнне Папскай рады Justitia et pax, прысвечанае пятай гадавіне выдання энцыклікі Бенедыкта XVI Caritas in veritate, у якім бярэ ўдзел арцыбіскуп Кандрусевіч. 

2 кастрычніка з удзельнікамі пасяджэння сустрэўся пантыфік. Папа рымскі нагадаў пра актуальнасць Caritas in veritate — «фундаментальнага для евангелізацыі сацыяльнай сферы» дакумента, які дае каштоўныя ўказанні для прысутнасці католікаў у грамадстве, эканоміцы і палітыцы. 

Падчас асабістай сустрэчы Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў пантыфіку за яго навучанне і клопат пра касцёл у Беларусі. «Я падышоў да папы і падзякаваў за яго словы, за тое, што сваім навучаннем ён дае надзею сучаснаму свету, асабліва тым, хто знаходзіцца ў бядзе, а таксама за яго клопат аб касцёле ў Беларусі. Папа сказаў, што ў сваіх думках ён заўсёды памятае аб Беларусі і моліцца за яе», — цытуе партал арцыбіскупа Кандрусевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?