15:25

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынесены прысуд грамадскаму актывісту Юрыю Рубцову. Ён прызнаны вінаватым, яму асудэжаны на 1,5 года абмежавання свабоды (2 гады і 6 месяцаў мінус 1 год паводле амністыі). У Рубцова ёсць 10 дзён на абскарджанне прысуду.

***

Пракурор Гардзеенка запатрабаваў для грамадскага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды тэрмінам на тры гады, а таксама скасаванне года з улікам амністыі. Адвакат прасіў або апраўдаць падабароннага, або прызначыць мякчэйшае пакаранне, улічваючы станоўчыя характарыстыкі і адсутнасць ранейшых пакаранняў.

Праваабаронца Стэфановіч: Калі Рубцова асудзяць, мы прызнаем яго палітвязнем

***

Працэс над Юрыем Рубцовым пачаўся 16 верасня ў суддзе Цэнтральнага раёна Мінска, яго абвінавачваюць у абразе суддзі.

Паводле версіі абвінавачвання, Рубцоў абразіў суддзю Кірылу Палулеха, які яго судзіў пасля затрымання на акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2014». На «Шляху» Рубцоў хадзіў у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Хоць Канстытуцыя гарантуе свабоду слова і думкі, суддзя Палулех зу тую майку кінуў Рубцова пад арышт. Рубцоў у адказ назваў яго «падонкам». Суддзя абразіўся…

Рубцову інкрымінуюць артыкул 391 Крымінальнага кодэкса «Абраза суддзі ці народнага засядацеля».

Працэс вядзе суддзя Наталля Вайцяховіч.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?