У Жыткавіцкім раёне 7 кастрычніка прыкладна ў 6.15 23-гадовы кіроўца аўтамабіля «Нісан-Прымера» на дарозе Жыткавічы — Пціч — Петрыкаў пры закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўчыніў наезд на 75-гадовага веласіпедыста, які рухаўся насустрач. 

У выніку ДТЗ веласіпедыст ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння, паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Таксама 7 кастрычніка ў Жлобінскім раёне прыкладна ў 13.50 32-гадовы кіроўца аўтамабіля «Рэно-Кенгу», рухаючыся па аўтадарозе Мінск — Гомель, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося датычнае сутыкненне з тросавай агароджай.

Пасля чаго, вярнуўшыся на паласу свайго руху і праехаўшы невялікую адлегласць, «Рэно» зноў выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем «ГАЗ-053». У выніку ДТЗ кіроўца «Рэно» ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?