Чарговы перапіс насельніцтва ў Беларусі пройдзе у 2019 годзе, паведаміў начальнік упраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Белстата Руслан Урублеўскі.

«ААН рэкамендуе праводзіць перапіс насельніцтва не радзей, чым раз на 10 гадоў. Гэты інтэрвал вытрымліваецца ў Беларусі вельмі строга», — адзначыў ён. На сённяшні дзень раўнд 2010 завяршаюць такія краіны, як Рэспубліка Малдова і Грузія. «У сярэдзіне 2013 года перапісам насельніцтва было ахоплена каля 90% насельніцтва планеты», — распавёў Руслан Урублеўскі.

У Белстаце адзначылі, што за апошнія два гады ў Беларусі адзначаецца агульны прырост насельніцтва. У прыватнасці, павялічылася колькасць народжаных другіх і трэціх дзяцей.

У цяперашні час на інтэрнэт-сайце Белстата размешчана новая інтэрактыўная база дадзеных па статыстыцы насельніцтва, якая закліканая палегчыць доступ да дэмаграфічных дадзеных ўсіх зацікаўленых, уключаючы студэнтаў і школьнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?