Украіна цалкам спыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь 1 кастрычніка, паведаміў на брыфінгу 9 кастрычніка міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан, перадае УНІАН.
Акрамя таго, забеспячэнне патрэбаў Крыма скарочана на 50%.
У сувязі з баявымі дзеяннямі на Данбасе і спыненнем паставак расійскага газу Украіна адчувае недахоп энергарэсурсаў.