Беларуская і Латвійская чыгункі ўводзяць спецыяльныя тарыфы на перавозку пасажыраў цягніком Мінск — Рыга № 87/88 адпраўленнем з 1 лістапада, паведамілі ў прэс-службе БЧ. 

У залежнасці ад тэрміну (глыбіні) продажу пры праездзе на гэтым цягніку да канца года ўстанаўліваецца: скідка 15% агульнага кошту праезду пры афармленні праязных дакументаў ад 45 да 31 сутак да адпраўлення цягніка; скідка 10% агульнага кошту праезду пры афармленні праязных дакументаў ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка. 

Цяпер кошт праезду ў цягніку Мінск — Рыга ў плацкартным вагоне на не бакавым месцы роўны 456.200 рублёў; кошт праезду са скідкай 15% складзе 389.500 рублёў (на 9 кастрычніка). 

Пры афармленні праязных дакументаў на цягнік у перыяд ад 20 да 11 сутак да адпраўлення будзе прымяняцца дзейны тарыф. Пры афармленні праязных дакументаў за 10 сутак і меней устанаўліваецца надбаўка 5% агульнага кошту праезду. 

Указаныя тарыфныя ўмовы прымяняюцца пры праездзе ў міжнародных зносінах паміж Беларуссю і Латвіяй і не дзейнічаюць пры афармленні праязных дакументаў у межах Беларусі, а таксама пры перавозцы арганізаваных груп пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?