Ва Украіне дарэмна забараняюць расійскія тэлеканалы, мяркуе старшыня «Белтэлерадыёкампаніі» Генадзь Давыдзька.

Такое меркаванне ён выказаў 9 кастрычніка перад сустрэчай з актывам БРСМ, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Гэта бесталковая прапанова, — лічыць Давыдзька. — Мы цяпер жывем у часы такой інфармацыйнай прасторы, што забараняць што-небудзь бессэнсоўна, бо ўсё можна паглядзець у інтэрнэце».

У Беларусі, на яго думку, ніколі не пойдуць на падобны крок.

Нагадаем, у жніўні 14 расійскіх тэлеканалаў, якія палічылі вінаватымі ў прапагандзе вайны на тэрыторыі Украіны, па загадзе ўкраінскага МУС унеслі ў спіс забароненых. Трансляцыі пазбавілі «Первый канал. Всемирная сеть», «РТР-Планета», «Россия 24», «НТВ-Мир», ТVCI (ТВ Центр), «Россия 1», «НТВ», «ТНТ», «Петербург 5», «Звезда», «РЕН-ТВ», Life News, Russia Today і «РБК-ТВ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?