Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын прапусціў святкаванне 69-й гадавіны з дня заснавання Працоўнай партыі Карэі. Пра гэта ў пятніцу, 10 кастрычніка, паведамляе «Рэнхап». Агенцтва пацвярджае гэтую інфармацыю тым, што Кім Чэн Ына з 3 верасня не бачылі на публіцы
Прэс-сакратар міністэрства ўз'яднання Паўднёвай Карэі Лім Пен Чоль заявіў, што паўночнакарэйскі лідар знаходзіцца ў нармальным стане, спаслаўшыся на старшыню Генеральнага палітычнага бюро паўночнакарэйскай арміі Хван Пен Со.
Высокапастаўлены чыноўнік КНДР у ходзе свайго візіту ў паўднёвакарэйскі Інчхон перадаў прывітанне прэзідэнту Пак Кын Хе ад Кім Чэн Ына.
Раней паведамлялася, што паўночнакарэйскі лідар праходзіць курс рэабілітацыі ў клініцы для высокапастаўленых партыйных дзеячаў у сувязі траўмай нагі. Аднак існуе меркаванне, што ён памёр або быў зрынуты ў выніку дзяржаўнага перавароту.
Таксама вылучаецца версія, што замест Кім Чэн Ына цяпер кіруе яго малодшая сястра.