Некаторых затрымалі яшчэ ў Мінску, па дарозе на гульню.
Пра гэта паведамляе Мар'яна Калініна, дзяўчына беларуса Арцёма Бабоўнікава, якога таксама затрымалі на выхадзе са стадыёна будуць судзіць за шалік з беларускай сімволікай.
У судзе прысутнічае ўкраінскі консул.
Паводле звестак міліцыі, было затрымана 42 асобы. У асяродку футбольных фанатаў называлі лічбу больш за 130 затрыманых.
Як паведамляла карэспандэнтка «Нашай Нівы» з месцы падзей, частку затрыманых адпускалі без складання пратаколаў. Гэтым можа тлумачыцца разыходжанне ў лічбах.
10:26
Фанатаў заводзяць у залу суда.
10:45
Разглядаць справы будзе суддзя Смолева. Судзяць пакуль толькі ўкраінцаў. Вінавацяць у дробным хуліганстве.
10:50
Васількоўская, паводле суддзі, лаялася. Атрымала 5 сутак арышту.
10:54
Украінца Андрэй Палішчука вінавацяць таксама ў лаянцы. Яго затрымалі перад стадыёнам. Сведку не дазволілі выказацца. Атрымаў 5 сутак.
11:02
Астапа Лісюка затрымалі перад гульнёй. У яго быў украінскі сцяг. Вінавацяць у лаянцы. 5 сутак.
11:11
Цімафееў з Белай Царквы. Затрыманы перад гульнёй з украінскім банерам. Абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Атрымаў 5 сутак.
11:20
Юрый Хабалюк. Абвінавачаны ў лаянцы. На стадыён не трапіў. Віны не прызнаў. Атрымаў 5 сутак.
11:28
Вячаслаў паходзіць з Украіны, жыве ў Мінску. Затрыманы перад гульнёй з украінскім гербам. Мае дзве вышэйшыя адукацыі. Абвінавацілі ў лаянцы. Патрабуе, каб патлумачылі, якая сімволіка з'яўляецца дазволенай. Атрымаў 5 сутак.
11:36
Аляксандр Лапанаў з Луцка. Пры сабе меў налепкі з кельцкім крыжам. Хацеў абмяняцца з іншымі фанатамі. Палічылі нацысцкай сімволікай. Атрымаў 10 сутак.
12:08
Альховіч Юрый, Львоў. Не прызнае віны. Затрыманы за шалік. 5 сутак.
Нямыкін Віталь. Быў з шалікам з сімволікай. Затрымалі перад гульнёй.
12:20
Беларусам даюць штрафы і адпускаюць. 600 тысяч. Пакуль іх 12-15 чалавек.





