Усю раніцу кіроўцы скардзяцца на дарожныя заторы і мноства аварый у трэцім шэрагу знешняга кальца МКАД на ўчастку ў раёне Сцяпянкі.

«3 аварыі па дзве машыны і 2 паравозы па тры машыны ў левым шэрагу, там, дзе «сотку» учора павесілі, ад выезду з Сцяпянкі да Купрэвіча», - паведаміў карыстальнік Віталь.

«На знешнім кальцы ў раёне Сцяпянкі 3 аварыі, стаіць уся кальцавая», — напісаў Аляксандр.

Нагадаем, учора гэты ўчастак мінскай кальцавой быў абсталяваны новымі знакамі абмежавання максімальнай хуткасці — 100 км/г у левай паласе.

Сітуацыя на знешнім кальцы МКАД застаецца напружанай: каб не патрапіць у дарожныя заторы, плануйце маршруты з улікам гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0