Мабільныя аператары Таджыкістана адключылі магчымасць абмену тэкставымі паведамленнямі паміж абанентамі.
Аператары тлумачаць гэта тэхнічнымі праблемамі, але як паведамілі прадстаўнікі некалькіх кампаній, sms-паведамленні адключаныя паводле загаду ўладаў краіны.
Сёння ў Таджыкістане чакаецца мітынг апазіцыі, на які заклікала арганізацыя «Група-24», створаная бізнэсмэнам Умаралі Куватавым.
Раней Вярхоўны суд краіны прызнаў «Групу-24» экстрэмісцкай арганізацыяй.
Пасля таго як у сацсетках з'явіліся заклікі выйсці на мітынг 10 кастрычніка, былі заблакаваныя Facebook і «Вконтакте», а таксама YouTube.