ААТ «Крыніца», найбуйнейшы вытворца піва ў Беларусі, панесла страты ў памеры 61 млрд. 450 млн. рублёў па выніках працы за першае паўгоддзе 2014 года, сведчаць звесткі кампаніі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці. 

Таксама страты ў першым паўгоддзі атрымала ААТ «Брэсцкае піва», адмоўны вынік фінансава-гаспадарчай дзейнасці кампаніі за студзень—чэрвень склаў 16 млрд. 260 млн. рублёў.

Разам з тым іншыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы, якія займаюцца выпускам піва, атрымалі чысты прыбытак: ААТ «Піўзавод Аліварыя» — 59 млрд. 793 млн. рублёў, ААТ «Лідскае піва» — 79 млрд. 177 млн. рублёў.

Каментуючы вынікі фінансава-гаспадарчай дзейснасці, гендырэктар «Лідскага піва» Аўдрыус Мікшыс падкрэсліў, што кампанія выпускае толькі тую прадукцыю, якая прыносіць прыбытак. «У нас няма непрыбытковых катэгорый. Мы не дазваляем сабе працаваць у мінус, каб дагадзіць аб'ёмам», — сказаў Мікшыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?