Фолк-гурт «Рада», а таксама салісткі Вера Саламонік і Патрыцыя Свіціна ўзялі першыя месцы на аўтарытэтным песенным конкурсе.

Суперфінал міжнароднага праекту «Салют талентаў» праходзіць у Санкт-Пецярбургу. У ім бяруць удзел дзіцячыя калектывы з розных краінаў свету, якія былі ўжо лаўрэатамі папярэдніх тураў конкурсу. Беларусь прадстаўленая фолк-гуртом «Рада» і дуэтам «Вера і Патрыцыя», якімі кіруе Ірэна Катвіцкая. Па выніках суперфіналу «Рада» атрымала 1-ае месца ў намінацыі «Вакальны ансамбль», а дуэт Веры Саламонік і Патрыцыі Свіцінай 2-е месца ў намінацыі «Народны вакал», Патрыцыя таксама заняла 1-е месца ў намінацыі «Народны вакал» (сола).

Гурт «Рада» запрошаны да ўдзелу ў гала-канцэрце праекту.

Выканаўцы падрыхтавалі да выступу праграму на аснове фальклорных беларускіх песень «Русалкі», «Чырвоная вішня» у аранжыроўцы Ірэны Катвіцкай і «Страла» з рэпертуару групы «Палац», захаваўшы ўсе дыялектыныя асаблівасці напеваў з Гродзенскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Адну з гэтых песень спявачкі прадстаўлялі на Tuzin.fm.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?