Дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Віктара Ціханава затрымалі баевікі так званай Луганскай народнай рэспублікі.
Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі крыніцы, блізкія да сям'і дэпутата.
Па словах суразмоўцаў, Ціханава забралі з яго ўласнага дома ў чацвер.
Ніякіх патрабаванняў баевікі пакуль не вылучалі.
«На дапамогу Яфрэмава сваякі не разлічваюць», — дадаў суразмоўца.
Як вядома, Ціханава і Яфрэмава лічаць спонсарамі сепаратыстаў у Луганскай вобласці.
Віктар Ціханаў у свой час працаваў паслом Украіны ў Беларусі. Ён уваходзіў у Кампартыю Украіны, а пасля — у Партыю рэгіёнаў.





