У гарадскім наземным транспарце Мінска — тралейбусах і аўтобусах — сталі перыядычна з'яўляцца абвесткі, якія заклікаюць аплочваць праезд, каб пазбегнуць канфліктаў з кантралюючымі органамі.
«Паважаныя пасажары, у мэтах пазбягання канфліктаў з кантралюючымі органамі, просім пагашаць праязныя білеты ў спецыяльных кампосцерах, або прыкладваць праязныя білеты з запісанымі на іх паездкамі да спецыяльных валідатараў», — гаворыцца ў абвестках, якія часам ідуць за абвяшчэннем прыпынкаў.
Нагадаем, што з 1 верасня збольшага зніклі кандуктары ў гарадскім наземным транспарце, якія прадавалі талончыкі, і разам з імі вырасла колькасць праверак кантралёрамі.
Раней зніклі таксама папяровыя праязныя білеты на пэўны прамежак часу. Цяпер ёсць электронная картачка з запісанымі на ёй пэўнай колькасці паездак (5, 10, 20, 30, 40) або безлімітавыя паездкі на пэўны адрэзак часу (палова месяца, месяц), або можна выкарыстоўваць талончыкі, якія прадаюцца ў спецыяльных кіёсках, або кіроўцы.





