fcbate.by
Барысаўскі БАТЭ выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі па футболе. У перанесеным на сёння матчы БАТЭ перамог у дадатковы час «Слуцк» — 2:1 (Тубіч, 86, Сігневіч, 108 — Сайто, 61).
13 кастрычніка ў пазасталым матчы Кубка згуляюць «Дняпро» і «Дынама» Мінск.
Раней у чвэрцьфінал выйшлі «Граніт», «Віцебск», «Белшына», «Нёман», «Дынама» Брэст, «Шахцёр».





