Большасць дэлегатаў З'езда Партыі БНФ выказаліся за тое, каб падтрымаць ў якасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 года старшыню руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.
Падчас З'езда Аляксей Янукевіч заявіў, што не лічыць неабходным Партыі БНФ ісці з партыйным кандыдатам на Кангрэс дэмакратычных сілаў, бо ў яго ўсё роўна не будзе шанцаў атрымаць потым падтрымку памяркоўнай часткі беларускага грамадства.
У сувязі з гэтым падчас З'езда былр праведзена таемнае рэйтынгавае галасаванне па пытанні, які беларускі палітык лічыцца ў Партыі БНФ найбольш прымальнай асобай у якасці адзінага кандыдата. Былі прапанованы пяць магчымых кандыдатур: Алена Анісім, Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч.
Вынікі галасавання атрымаліся наступнымі:
- Аляксандр Мілінкевіч — 68 галасоў
- Мікалай Статкевіч — 21
- Алена Анісім — 20
- Уладзімір Някляеў — 14
- Анатоль Лябедзька — 1
Мілінкевіч: У 2015 г. будзе вырашацца лёс Беларусі





