фота з Facebook Віталя Цыганкова

фота з Facebook Віталя Цыганкова

Лявон Вольскі даў у суботу сольны канцэрт у Вільні, у Teatro Arena.

Ён прэзентаваў свой новы альбом «Грамадазнаўства».

Зала была запоўненая, людзі масава прынеслі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі. Зрэшты, сам Вольскі выступаў на фоне вялізнага нацыянальнага сцяга.

Каб выказаць салідарнасць з народам Украіны, Вольскі праспяваў песню «Уставай, мілая мая» групы «Акіян Эльзы». Дарэчы, у некаторых гледачоў былі таксама ўкраінскія сцяжкі.

У праграме канцэрта было 33 песні. У першым аддзяленні прагучалі 11 твораў з альбома «Грамадазнаўства». У другім — 22, найлепшыя песні розных гадоў гуртоў «Мроя», NRM і «Zet», у якіх Вольскі быў салістам.

А «Простыя рэчы», як заўжды, спявала ўся зала.

Лявон Вольскі спявае «Уставай» «Акіяна Эльзы»

Зала спявае «Простыя словы».

«Лёгкія-лёгкія» — шэдэўр на ўсе часы.

«Я еду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?