У Маскве расейскія футбольныя фанаты перад пачаткам матча супраць Малдовы расцягнулі на трыбуне сцяг «Наваросіі».
Таксама былі падрыхтаваныя расцяжкі з партрэтамі лідэраў тэрарыстаў — у тым ліку партрэт Ігара Гіркіна-Стралкова. Акрамя гэтага, на сектары былі заўважаныя два сцягі ДНР.