Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на Савеце па правах чалавека ў Крамлі, раскрытыкаваў выбарчую кампанію ў Вярхоўную Раду Украіны.

«А што адбываецца цяпер, падчас выбарчай кампаніі? Гэта таксама выбарчыя правы. Ну што, хіба мы не бачым? Збіццё на кожным кроку нязгодных, знявагі іх. Што ж гэта за такая дэмакратыя насаджаецца на гэтай тэрыторыі?» — заявіў Пуцін, панаракаўшы на тое, што «многія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заплюшчваюць вочы на такія выпадкі».

Пры гэтым кіраўнік Расіі «падзякаваў расійскім праваабаронцам за занятую сумленную пазіцыю, а таксама за паездкі ва Украіну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?