Лучана Фэста займаўся арганізацыяй абследавання дзяцей з чарнобыльскай зоны ў італьянскіх клініках.

Страшная аварыя, у якой загінулі тры чалавекі, адбылася 12 кастрычніка каля 03:00 на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе ў раёне вёскі Шэметава Смалявіцкага раёна.

фота Tut.by

фота Tut.by

49-гадовы грамадзянін РФ на Audi выехаў на чыгуначны пераезд, не абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй, і сутыкнуўся з манеўровым цеплавозам з чатырма цыстэрнамі.

У выніку кіроўца, а таксама 31-гадовая жанчына і 61-гадовы грамадзянін Італіі ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння.

Лучана Фэста, прафесар-радыёлаг з Бергама, паведамляюць італьянскія СМІ, быў актыўным удзельнікам міжнародных праектаў для беларускіх дзяцей з забруджаных радыяцыяй раёнаў, якія ў тым ліку і дзякуючы яму мелі магчымасць абследавацца і лячыцца ў Італіі.

У тую ноч прафесар накіроўваўся ў аэрапорт, адкуль павінен быў вылецець у Італію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?