Авіяцыя Украіны панесла значныя страты ў змаганні з расейскімі баевікамі на ўсходзе краіны і мае патрэбу ў аднаўленні і мадэрнізацыі парка.

З гэтай прычыны дзяржаўнае кіраўніцтва вярнулася да ідэі ўзяць на ўзбраенне і дамовіцца пра лакалізацыю вытворчасці шведскіх мнагамэтавых знішчальнікаў JAS­39 Gripen, піша сайт military­informant.com.

«Грыфоны» распрацоўваліся як гнуткая ўніверсальная абарончая зброя: яны мусілі быць надзейнымі, простымі і зручнымі ў абслугоўванні, мець магчымасць дзейнічаць з імправізаваных аэрадромаў і звычайных дарог.

JAS­39 Gripen шведскіх паветраных сіл.

JAS­39 Gripen шведскіх паветраных сіл.

Яшчэ адзін, больш танны, варыянт супрацоўніцтва прадугледжвае арэнду 21 «Грыфона».

Знішчальнік пакалення 4+ – дзіця шведскай аэракасмічнай групы Saab – асноўны баявы самалёт швэдзкіх узброеных сілаў, выкарыстоўваецца таксама войскамі Чэхіі, Венгрыі, Паўднёвай Амерыкі, Тайланда.

Цяпер толькі ЗША мае знішчальнікі 5 пакалення на ўзбраенні – гэта машыны F­22 Raptor.

Рэкламнае відэа Saab пра Gripen.

Некалькі год назад Gripen выйграў тэндэр на пастаўку 36 машын у Бразілію, атрымаўшы перамогу над такімі канкурэнтамі, як Eurofighter Typhoon, Су-35, Rafale і F/A-18E/F Super Hornet.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?