Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Алега Марозава — намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;
Ігара Палуяна — паслом Беларусі ў Рэспубліцы Калумбія, Рэспубліцы Нікарагуа і Рэспубліцы Панама па сумяшчальніцтве.
Таксама беларускі кіраўнік даў згоду на шэраг прызначэнняў:
Аляксандра Рагачука — старшынёй Брэсцкага гарвыканкама;
Вадзіма Краўчука — кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста;
Аляксандра Максіменку — першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;
Руслана Глушко — старшынёй Кастрычніцкага райвыканкама;
Віктара Лісковіча — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама;
Міхаіла Карповіча — старшынёй Лідскага райвыканкама;
Аляксандра Крапака — кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска;
Дзяніса Аўсяннікава — кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска;
Барыса Кавалеўскага — генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Магілёўліфтмаш» — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання»;
Юрыя Лукі — дырэктарам рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод газетнай паперы»;
Сяргея Якоўчыка — генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»;
Сяргея Хрушчова — намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Васіля Півавара — дырэктарам дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;
Ірыну Бабачонак — дырэктарам дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі;
Міхаіла Водчыца — членам Брэсцкага аблвыканкама;
Святаслава Зароўскага — членам Віцебскага аблвыканкама.