Другую паразу запар зведалі на старце новага сезона Адзінай лігі ВТБ баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск». 14 кастрычніка беларуская каманда ўступіла ў гасцях расійскім «Чырвоным Крылам» з Самары з лікам 71:77 (14:18, 21:20, 24:12, 12:27).
Наступную сустрэчу мінчане правядуць таксама на выездзе — 19 кастрычніка ў Хельсінкі супраць фінскага клуба «Байзонс». 25 кастрычніка матч у Мінску супраць рыжскага ВЭФа.
У цяперашнім розыгрышы Адзінай лігі ВТБ бяруць удзел дзесяць расійскіх клубаў, а таксама па адной камандзе з Беларусі, Казахстана, Латвіі, Фінляндыі, Чэхіі і Эстоніі. Паводле вынікаў двухкругавога турніру ў плэй-оф выйдуць восем лепшых калектываў.