Цукеркі з утрыманнем наркотыкаў канфіскаваныя ў 19-гадовага жыхара Мазыра, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.
«У поле зроку супрацоўнікаў Мазырскага РАУС трапіў мясцовы 19-гадовы жыхар, у якога было знойдзена і канфіскавана 33 г шакаладных цукерак, якія ўтрымліваюць у сваім складзе наркатычныя рэчывы», — распавялі ва УУС. Цяпер супрацоўнікі праваахоўных органаў выяўляюць крыніцу паступлення названых рэчываў.
Усяго з пачатку года на тэрыторыі Мазырскага раёна выяўлена 85 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.





