У Гродне ў ноч з 12 на 13 кастрычніка невядомымі былі пашкоджаны 10 аўтамашын.
Люстэркі, шкло, рашоткі радыятараў аказаліся разбітыя ў прыпаркаваных каля жылых дамоў аўтамабіляў «Фальксваген-Пасат», «Рэно 19», «Мазда 626», «Мерседэс е200», «Аўдзі 100»,»Фальксваген-Гольф», «Форд-Эскорт»,»Мазда 6», «Сітраен-Ксара» і «Дайхатсу-Сірыён». Па гэтым факце Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта была распачата справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці па ч. 1 арт. 218 Крымінальнага кодэкса.
Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС і ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС былі ўстаноўлены віноўнікі здарэння. Імі аказаліся трое маладых людзей 18—19 гадоў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Усе трое раней несудзімыя.
Высветлілася, што хлопцы разбівалі аўтамабілі ў стане алкагольнага ап'янення. Двое ўжо затрыманыя.





