Імпарт малочных прадуктаў у Расію з Літвы, Польшчы, Фінляндыі і Італіі аднаўляецца.
У бліжэйшы час на расійскіх прылаўках зноў з'явіцца масла з гэтых краін, а таксама сыры, у тым ліку пармезан.
Па словах загадчыцы лабараторыі тэхнахімічнага кантролю ВНДІ малочнай прамысловасці Алены Юравай, у паўцвёрдых і цвёрдых гатунках сыру адсутнічае лактоза, таму яны могуць увозіцца на тэрыторыю РФ бесперашкодна.
«Таксама ў Расію вяртаецца гэтак любімы нашымі спажыўцамі італьянскі пармезан», — сказала Юрава.
Нагадаем, 7 жніўня Расія ўвяла эмбарга на ўвоз малочных і іншых прадуктаў для ўсіх краін ЕС, а таксама Нарвегіі, ЗША, Канады і Аўстраліі. 20 жніўня з санкцыйнага спісу была выдаленая безлактозная малочная прадукцыя.





