«Краіны-кандыдаты (члены ЕС) Чарнагорыя, Ісландыя і Албанія, а таксама Ліхтэнштэйн, Нарвегія, члены Еўрапейскай эканамічнай зоны і Украіна далучаюцца да гэтага рашэння», - гаворыцца ў паведамленні Рады Еўрасаюза.

Новы пакет санкцый ЗША і Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі ў сувязі з украінскім крызісам уступіў у сілу 12 верасня. Тады пад санкцыі патрапілі, сярод іншых, пяць расейскіх энергетычных кампаній — «Роснефть», ЛУКОЙЛ, «Газпром», «Газпром Нефть» і «Сургутнефтегаз». Цяпер у краінах Захаду дзейнічае забарона на пастаўку ў гэтыя кампаніі тавараў, паслуг і тэхналогій, якія неабходныя для здабычы нафты на глыбакаводных участках, арктычным шэльфе і ў сланцавых пластах. Акрамя гэтага, кампаніям забаронена браць крэдыты ў ЗША на тэрмін больш чым 90 дзён.

Раней, 15 кастрычніка, Еўрасаюз абверг паведамленні аб хуткай адмене санкцый супраць Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?