Сайт Белгідрамета прагназуе, што ў суботу раніцай у Мінску можа пайсці першы мокры снег.
Днём у суботу наогул будзе халаднавата — +1—3.
Халаднаватае надвор'е, паводле папярэдніх прагнозаў, чакаецца толькі на выходных. А ў пянядзелак крыху пацяплее: да +11-13.
Латвійскія сайты паведамляюць, што ва ўсходніх рэгіёнах гэтай краіны мокры снег чакаецца ўжо сёння.
У мінулым годзе першы снег у Беларусі выпаў 21 кастрычніка, у Віцебскай вобласці,снег падаў у Віцебску, Сянне, Глыбокім, Паставах, Шаркоўшчыне, Бешанковічах, Оршы, Коханаве. Але трывала краіне лёг у канцы лістапада, растаяўшы праз пару тыдняў.





