Паколькі Расія забараніла імпарт сельскагаспадарчых і харчовых прадуктаў, літоўскія малочнікі пачалі экспартаваць сваю прадукцыю ў Беларусь, аднак тэмпы экспарту тармозяцца затрымкамі ў разліках, паведаміла газета Lietuvos zinios.
«Тысячы тон былі вывезеныя за якія тры тыдні. Гэты працэс пачаўся ў сярэдзіне верасня», — паведаміў газеце віцэ-старшыня Літоўскай сельскагаспадарчай палаты і пайшчык кааператыва Pienas LT Бронюс Маркаўскас.
Паводле яго слоў, тэмпы малочнага экспарту ў Рэспубліку Беларусь пакуль павольныя, бо позняцца разлікі, аднак гэта досыць звычайная практыка на беларускім рынку. Гаворачы аб дзейнасці кааператыва Pienas LT Маркаускас адзначыў, што ў Беларусі ідзе пошук партнёраў, якія могуць пастэрызаваць малако.
«Пакуль мы шукаем партнёраў, якія б маглі пастэрызаваць малако. Таму вядзем перамовы з перапрацоўшчыкамі. (…) Пасля ўвозу малака з Літвы, Польшчы беларусы могуць вырабляць прадукты і экспартаваць іх у Расію. Гэта для іх можа быць залатая жыла», — сказаў Маркаўскас.





