Лістападаўскія ф'ючэрсы на нафту маркі Brent упалі ў цане ніжэй 83 даляраў за барэль на азіяцкіх біржах.
Паказчыкі знаходзяцца на узроўнях, якія ў апошні раз фіксаваліся ў 2010 годзе.
Па словах экспертаў, пры цяперашнім стане рынку сырой нафты, трэнд на паніжэнне коштаў, хутчэй за ўсё, захаваецца.
Рынкі чакаюць публікацыі дадзеных аб запасах энерганосьбітаў у ЗША, якія павінны з'явіцца пазней у чацвер, — важнага паказчыка, на які арыентуюцца інвестары.





