«Як стаць беларусам. Сто гісторый» — новая кніга Севярына Квяткоўскага.
Прэзентацыя адбудзецца 16 кастрычніка а 19-00 у галерэі «Ў», Менск, пр-т Незалежнасці, 37/а.
Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by.
«Як стаць беларусам. Сто гісторый» — гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго «я».
Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку — беларусам. Кніга аб’ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў.
Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта. З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка, Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча.





