Пра гэта віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік заявіў на пасяджэнні рабочай групы па комплексным аналізе стану сістэмы адукацыі і Рэспубліканскага савета рэктараў, якое прайшло на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, піша Звязда.
«Звяртаю ўвагу рэктараў на тое, што платная форма навучання не павінна быць стратнай, — сказаў А.Тозік.
— Калі захоўваць падрыхтоўку «платнікаў», то студэнты павінны цалкам пакрываць выдаткі за сваё навучанне, а не так, як гэта адбываеццаа сёння, калі палову выдаткаў бярэ на сябе дзяржава, — акрэсліў сваю пазіцыю Анатоль Тозік. — Бо гэта ўжо можна расцэньваць як нямэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў».





