У Маларыце ратавальнікі прыйшлі на дапамогу зачыненаму ў кватэры двухгадоваму дзіцяці. 

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 15 кастрычніка ў 14.19 у цэнтр аператыўнага кіравання Маларыцкага райаддзела па НС патэлефанавала жанчына. Яна расказала, што ў кватэры, размешчанай на другім паверсе, застаўся адзін зачыненым яе двухгадовы сын. Хлопчык зачыніў на замок уваходныя дзверы, калі маці выйшла на вуліцу. 

Ратавальнікі з выкарыстаннем трохкаленнай лесвіцы праніклі ў кватэру праз фортку і адчынілі дзверы. У 14.25 спалоханы і заплаканы хлопчык быў перададзены маме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?