БелТА
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніцтвам АТ «Матор Січ» (Украіна) заявіў пра гатоўнасць прымаць у Беларусі ўсіх украінцаў, якія захочуць прыехаць сюды жыць і працаваць.
«Прашу, каб вы не зыходзілі з цяперашняй сітуацыі, вось цяжкавата недзе ва Украіне, трэба праз Беларусь працаваць з Расіяй. Я гэта нават не хаваю, гэта правільна. Я і прэзідэнту Расіі сказаў: «Буду запрашаць усіх украінцаў, якія да мяне прыедуць, жыць, працаваць з намі, праз нас з вамі. І вы павінны гэта разумець». І адкідвання гэтага не было», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ведае пра гэта і кіраўніцтва Украіны — і былое, і сучаснае. «Я ім прама пра гэта таксама казаў. І калі яны спрабавалі са мной спрачацца, я вельмі жорстка на гэта рэагаваў», — падкрэсліў беларускі лідар.





