У Мсціслаўскім раёне 84-гадовы дзядуля абясшкодзіў злачынцу.
Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Следчага камітэта Беларусі.
«Мсціслаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа ў дачыненні да раней неаднаразова судзімага 51-гадовага жыхара Чавускага раёна, які здзейсніў разбойны напад. Злачынца ў стане алкагольнага ап'янення разбіў акно і пранік у дом 84-гадовага пенсіянера, дзе спрабаваў скрасці чыгунную патэльню», — распавялі ў ведамстве.
Злачынца дастаў нож і стаў пагражаць старому чалавеку.
«Гаспадар дома не разгубіўся і аказаў супраціў — ён абясшкодзіў злачынцу, нанёсшы яму удар абухом сякеры па галаве. На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група», — дадалі ў СК.





