Reuters.com
Кабінет міністраў Украіны вызваляе 39 чыноўнікаў вышэйшай катэгорыі ў рамках дзеяння закона аб люстрацыі, заявіў на пасяджэнні ўрада прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк.
Паводле яго слоў, гэта кіраўнікі цэнтральных органаў выканаўчай улады, намеснікі міністраў, першыя намеснікі міністраў, члены нацыянальных камісій і адзін старшыня аблдзяржадміністрацыі.
«Згодна з базавай нормай закона аб ачышчэнні ўлады ўрад Украіны вызваляе 39 чалавек вышэйшых катэгорый, з якіх 19 чалавек падалі заявы аб звальненні паводле ўласнага жадання, 20 чалавек вызваляюцца на падставе прамой нормы закона Украіны «Аб ачыстцы ўлады», а менавіта — на аснове люстрацыі», — сказаў спадар Яцанюк.
Яшчэ на дзесяць чалавек ўрад уносіць прапановы прэзідэнту наконт тэрміновага іх вызвалення.





