Дзяўчына, зайшоўшы ў пад'езд аднаго са сталічных жылых дамоў разам з 69-гадовай жанчынай, паспрабавала выхапіць у пажылой жанчыны сумачку з асабістымі рэчамі, паведаміла Святлана Білінская — прэс-афіцэр Першамайскага РУУС.
Атрымаўшы адпор, затрыманая нанесла пацярпелай два ўдары нажом у твар і шыю. Нягледзячы на гэта, жанчына змагла выйсці на вуліцу і паклікаць на дапамогу.
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС хутка знайшлі падазраваную. Дзяўчына была ў тым жа пад'ездзе, толькі некалькімі паверхамі вышэй, дзе вывучала змесціва сумачкі пацярпелай.
«Здабычай» студэнткі сталі мабільны тэлефон, пашпарт і 20 тысяч рублёў.
Дзяўчына затрыманая, яе дзеянням даецца прававая ацэнка. Пацярпелая жанчына выпісана з бальніцы.
Сталічная міліцыя заклікае грамадзян быць вельмі пільнымі, знаходзячыся ў пад'ездзе з малазнаёмымі, падазронымі людзьмі:
— уваходзячы ў пад'езд, па магчымасці прапускайце незнаёмца наперад;
— у выпадку ўзнікнення сумненняў старайцеся ўваходзіць у пад'езд з кім-небудзь з суседзяў ці папрасіце каго-небудзь са сваякоў сустрэць Вас;
— ніколі не паварочвайцеся спінай да незнаёмага чалавека.





