А таксама - іншыя прызы тым, хто знойдзе Еўропу ў Беларусі.

Рух «За Свабоду» запрашае ўзяць удзел у фотаконкурсе «PRO-еўрапейскасць».

Беларусы штодня сустракаюцца з рэкламай, шыльдамі, рознымі абвесткамі ды выявамі, з якіх вынікае, што Еўропа – гэта добра, а еўрапейскае - сінонім высокай якасці.

На конкурс прымаюцца здымкі, якія падаюць Еўропу і еўрапейскае менавіта ў такім пазітыўным ключы.

Яны могуць быць знятыя на фотаздымач, мабільны тэлефон ці іншае прыстасаванне. У асобнай намінацыі канкуруюць здымкі-»селфі» на фоне рэкламы еўрастылю і еўраякасці.

Фотаздымкі прымаюцца ў фотаальбом «Фотаконкурс» на старонцы Руху «За Свабоду» ў Facebook альбо праз пошту [email protected] з пазнакай «Фотаконкурс».

Конкурс будзе доўжыцца да 20 кастрычніка ўключна.

Пераможца атрымае ў якасці прыза экскурсіўную паездку ў Гданьск на дзвюх асобаў.

Другое і трэцяе месцы, а таксама першынство ў «селфі»-намінацыі будуць уганараваныя настольнымі гульнямі («1514», «Разам» і «Паўстанцы»).

***

Некалькі фотаздымкаў, ужо дасланых на конкурс:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0