Рух на Аўтазаводскай лініі мінскага метро каля 16.00 часова прыпыняўся, паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«Цягнік па тэхнічных прычынах спыніўся ў тунэлі. На замену яму быў аператыўна пададзены іншы састаў. Рух адноўлены», — распавёў Андрэй Кузьмін.

Паводле яго слоў, няспраўны састаў адпраўлены ў дэпо для наступнага агляду і рамонту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?