У праекце бюджэту Расіі на 2015 год выдаткі на абарону плануецца павялічыць прыкладна да $80 млрд, што складае 4,2% ад ВУП краіны.

Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэта Думы па абароне Уладзімір Камаедаў.

Гэта перавышае абаронныя выдаткі ў 2014 годзе прыкладна на $20 млрд.

Асноўную частку выдаткаў мінабароны, адзначыў Камаедаў, накіруюць на рашэнне ключавых праблем арміі і флоту, у тым ліку на далейшы пераход на новыя ўзоры ўзбраення і сацыяльную абарону ваеннаслужачых.

Раней у гэтым месяцы міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў аб неабходнасці скараціць выдаткі на ўзбраенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?