Пасьля з'яўлення ў продажы шэрагу здымкаў з альбома нямецкага жаўнера з выявамі палескіх вёсак, прадавец дадаў таксама фота Брэста прамежку 1916-1918 гг.

На здымках можна пабачыць той горад, якога амаль няма. Не так даўно збудаваную і здадзеную крэпасць. Рэчкі Мухавец і Буг. Руіны, што пакінулі за сабою рускія войскі, адыходзячы на Усход (царскія ўлады спрабавалі паўтарыць тактыку выпаленай зямлі 1812 года)

Кошт здымкаў –- 5 еўра, і яны хутка знікнуць у прыватных калекцыях. Некаторыя з выяў сустракаюцца і сярод іншых альбомаў, некаторыя нават змешчаныя на паштоўках, але большасць сьведчанняў таго часу мы, магчыма, больш ніколі не пабачым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?