Усе больш-меньш сучасныя арміі свету думаюць над тым, як зрабіць меньшай вагу рыштунку і ўзбраення сваіх байцоў. Адначасова жаўнеры атрымліваюць усё больш электронных прылад, каб арыентавацца на полі бою – сістэмы сувязі, прылады начнога бачання, прыцэлы, тактычныя камп'ютары.
Амерыканскія пехацінцы на вучэннях.
У выніку салдаты робяцца падобнымі на калядныя ялінкі – абвешаныя правадамі, антэнамі і электрычнымі прыборамі. Пры гэтым трэба несці і электрычныя батарэі.
Адна з буйнешых вайскова-прамысловых карпарацый BAE Systems прадэманстравала на гэтым тыдні сістэму Broadsword, якая дазваляе выкарыстоўваць ніткі тканіны разгрузак і бронекамізэлек для перадачы электрычнасці і дадзеных на любое папярэдне вызначанае месца на целе жаўнера.
Дэманстрацыйные відэа BAE Systems.
На спіне салдата размяшчаецца гнуткая батарэя для ўсіх прылад адразу. Пры гэтым сядзенні ў бранятэхніцы можна перарабіць так, што гэтая батарэя зможа зараджацца проста ў той час, калі жаўнер сядзіць на сядзенні.
Вытворца гарантуе, што электраправодная тканіна не будзе біць носьбіта токам у выпадку пашкоджання ці намакання.





