Супрацоўнікамі ўпраўлення бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій КДБ і ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта Беларусі выяўленая і спыненая злачынная дзейнасць адказнага супрацоўніка РУП «Белтэлекам», звязаная з даваннем для ЗТАА «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» (брэнды «Атлант Тэлекам», «Шпаркi дамавiк») хуткаснага доступу ў інтэрнэт звыш нормы, замацаванай дагаворнымі адносінамі.

Як паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх, затрыманыя работнік «Белтэлекама» і адзін з кіраўнікоў замежнага ТАА, якія ажыццяўлялі паводле папярэдняй змовы крадзеж інтэрнэт-трафіку. 

Такое злачынства, як зазначыў прадстаўнік КДБ, у Беларусі раскрытае ўпершыню.

Распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 216 (нанясенне маёмаснага ўрону без прыкметаў крадзяжу) і ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодекса. Праваахоўнымі органамі праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, скіраваных на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых і ўстанаўленне іншых асоб, якія мелі дачыненне да злачынства.

Сума нанесенага дзяржаве ўрону ўстанаўліваецца. У тым, што гэта будзе асабліва буйны памер, у праваахоўных органах не сумняваюцца.

Затрыманыя змешчаныя ў СІЗА КДБ. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ажыццяўляецца Следчым камітэтам.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?