Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», яшчэ адзін беларускі футбаліст можа адправіцца працягваць кар’еру ў Еўропе.

Як паведамляюць нашы крыніцы, футбольны клуб «Вісла» (Кракаў) зацікаўлены ў паслугах 26-гадовага гульца бабруйскай «Белшыны» Мікіты Букаткіна. Беларускі апорны паўабаронца можа заключыць кантракт з польскім клубам ў зімовае трансфернае акно. Працоўнае пагадненне Букаткіна заканчваецца ў снежні гэтага года, такім чынам, футбаліст зможа перайсці ў «Віслу» ў статусе свабоднага агента.

Нагадаем, што на дадзены момант галоўным трэнерам кракаўскай «Віслы» з’яўляецца Францішак Смуда, які раней неаднаразова прыводзіў свае каманды да чэмпіёнства Польшчы, а таксама ўзначальваў нацыянальную зборную гэтай краіны. Цяпер пасля 11 тураў «Вісла» займае 6 месца ў табліцы чэмпіяната Польшчы, адстаючы ад лідара – «Гурніка» (Забжэ) на 3 ачкі. Бабруйская «Белшына» ж знаходзіцца на 10 радку ў вышэйшай лізе Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?